Караль Францішкавіч Чапскі
Караль Францішкавіч Чапскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч | ||||||
Пераемнік | Апалінарый Янавіч Ваньковіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1778 |
||||||
Смерць |
1836 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Чапскія | ||||||
Бацька | Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі | ||||||
Маці | Вераніка з Радзівілаў[d] | ||||||
Жонка | Фабіяна з Абуховічаў[d] | ||||||
Дзеці | Эмерык Каралевіч Чапскі і Адам Гутэн-Чапскі[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі (1778 — 1836) — мінскі павятовы маршалак (1808—1811)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава.
Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве.
Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1810 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820).
Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце.
Зноскі
- ↑ Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Францішкавіч Чапскі
- Павятовыя маршалкі мінскія
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі ў 1836 годзе
- Памерлі ў Вілейскім павеце
- Пахаваныя ў Дзяржынскім раёне
- Чапскія
- Члены масонскай ложы «Дасканалая еднасць»
- Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
- Выпускнікі Віленскага піярскага калегіума
- Асобы
- Масоны Беларусі